(no subject)

Ну вось і пачаліся забастоўкі
А вось калі забастуюць кіроўцы аўтобусаў, тралёбусаў і метро, вось тады пачнецца двіж
  • Current Music
    Zet - Белакрылы анёл
  • Tags

Жытуха

Як клёва ў жыцці ўмець мірыцца! Гэта так важна! Некаторыя людзі маюць цяжкі характар, і самі з-за гэтага пакутуюць. Шмат каму цяжка і сорамна падысці першым. Але гэта вельмі важна зрабіць першы крок, проста паступіцца сваім гонарам, нават калі ты невінаваты, а вінаваты іншы чалавек, падысці і сказаць адно простае слова "даруй".
Мірыціся сябры)))))
  • Current Music
    Крамбамбуля - кура-шчабятура

Прырода крыўды

гаворка пойдзе пра крыўды не тыя калі нас наўмысна пасылаюць у сраку, ці даюць у лабэшнік груба кажучы, а пра іншыя, больш тонкія і складаныя, тыя калі больш-менш блізкі нам чалавек ненаўмысна робіць штось што нас кранае і абражае. Такім чынам кожны з нас часам крыўдуе, хтось часцей, хтось радзей. Некаторыя кажуць, што ніколі не крыўдуюць, але яны звычайна крыўдуюць у двая больш за іншых, проста не паказваюць. Па якіх прычынах, гэта ўжо іншае (комплексы, гонары, абыякавасць ігд). Крыўда таксама бывае вельмі рознай. Ёсць чорная крыўда, калі чалавек якога пакрыўдзілі, злуецца, перастае размаўляць з іншым, робіць нейкія перашкоды нават. Гэта з-за ўласнага эгаізму і гонару. Чалавек адчувае што зрабілі штось супраць яго і таму усімі сваімі сіламі спрабуе зрабіць балюча таму хто крыўдзіў, абураецца як гэта не паважаюць штось з яго пачуццяў ігд. Светлая крыўда, калі чалавек пачынае сумаваць і перажываць за таго хто штось робіць не так і чым крыўдзіць нас. Ён не злуе а проста сумуе і перажывае. Але справа не ў гэтым. А справа ў тым, што часцяком мы крыўдуем на тое што бы мы самі маглі зрабіць, і лічылі б нормай. І увогуле не варта ніколі крыўдаваць, бо ніколі не магчыма сказаць, што чалавек сказаў гэта бо ён такі недобры. З пункту гледжання яго звычак. светаўспрымання і гд, ён зрабіў усё правільна, але для нас, гэта можа быць чымсці жахлівым. Таму мы ніколі не былі на месцы чалавека і таму нельга казаць, што ён зрабіў дрэнна. Вось напрыклад адзін сябра крыўдуе што іншы не тусуецца з ім, не гуляе, а сядзіць ухаце, увесь у справах і заняты. Навошта крыўдаваць чалавека, калі той абраў такі шлях, яму можа гэта падабацца ці ён бачыць у гэтым верны шлях. Хто сказаў што шлях тусавацца і праводзіць весела жыцё правільны? Для аднаго чалавека такі для іншага іншы. Таму кожнаму сваё і неварта крыўдаваць і злавацца, трэ паважаць чужы выбар.
  • Current Music
    Muse

(no subject)

Вечар, твой дзень народзінаў,
Сушы, белае віно з водарам груш,
Маё разбітае сэрца.
Раніца, непрытомнасць, смага,
Кава, мяне ванітуе.
Відаць разбітае сэрца не пайшло...
  • Current Music
    Ifected Mushroom

Банальны верш

Для ампутацыі душы
вам не патрэбныя нажы.
Лязо кахання так ссячэ,
што нават кроў не пацячэ.
Толькі даўгі глыбокі шнар,
што упрыгожвае ні твар,
ні руку, ні плячо, ні скронь
а сэрца, нам пакіне боль...

Прапанова

Я так хачу быць тваім, табой і часткай цябе.
Быць побач, пахнуць табой, ведаць тваё цела і душу,
быць табой і ў табе.
Бяры мяне усяго дашчэнту,
мой боль, маю радасць, мае слёзы і пяшчоту, душу, думкі і руку.
Фармалізуй мяне ў сабе.

(no subject)

Дзень усіх закаханых.
Па вуліцы моўчкі ідзе снег.
На белым чырванеюць пялёсткі разкрамсанай ружы...
Проста дзесці зноўку банальна разбілася сэрца.
Нічога, па вуліцы моўчкі ідзе снег, чырвонае робіцца белым.